|
Паведайка Святлана Васільеўна (Фатынія)
Рэалізавала адраджэнне на гістарычным месце сабора Нараджэння Хрыстова на Пясках (г. Санкт-Пецярбург). Уражэнка вёскі Ражанка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. |
|
Панушкін Аляксандр Антонавіч
Член Сенненскай партызанскай брыгады, удзельнік Лепельскага бою, узнагароджаны медалём «За адвагу». Уражэнец вёскі Уздорнікі Сенненскага раёна. |
|
Пархоменка Генадзь Герасімавіч
Ганаровы ветэран г. Жлобіна, вязень канцлагера «Азарычы», былы савецкі акцёр, спартсмен, трэнер па валейболе, паэт і мастак, краязнаўца, аўтар дакументальных зборнікаў і інсталяцый на ваенную тэматыку, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця горада. Уражэнец г. Жлобіна. |
|
Пачопка Іван Пятровіч
Слынны земляк Залескага краю ‒ паэт і аграном, які здолеў аб’яднаць у сваім сэрцы і душы два таленты: любоў да зямлі і любоў да паэзіі. |
|
Пашкоўскі Васіль Іванавіч
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, артылерыст зенітнай артылерыі, яфрэйтар. Уражэнец вёскі Цяцерын Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. |
|
Прыбышчук Раман Раманавіч
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўнік контрразведкі, ветэран органаў дзяржбяспекі. Уражэнец вёскі Ляхавічы Іванаўскага раёна. |
|
Пятроўскі Уладзімір Іванавіч
Камандзір коннай разведкі партызанскага атрада “Іскра” на Лідчыне, разведчык Савецкай арміі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Уражэнец г. Ліды. |
|
Пячкоўскі Іван Сцяпанавіч
Настаўнік-франтавік, удзельнік бітвы за Маскву, Сталінградскай бітвы. Узнагароджаны медаллю «За адвагу». У пасляваенны час школа пад яго кіраўніцтвам была ўзнагароджана «Ганаровай граматай Вярхоўнага савета БССР». Уражэнец вёскі Разіна Мсціслаўскага раёна. |