|
Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч
Разведчык, член падпольнай групы г. Глыбокае., вучоны, таленавіты інжынер, пад час дзейнасці якога Мінскі метрастрой стаў найбольш перадавой арганізацыяй галіны ў Савецкім Саюзе. Уражэнец г. Мінска. |
|
Савіцкі Алесь (Аляксандар Ануфрыевіч Савіцкі)
Пісьменнік, публіцыст і грамадскі дзеяч. Ганаровы грамадзянін Полацка. Уражэнец г. Полацка. |
|
Савіцкі Віталь Дзмітрыевіч
Паэт, пісьменнік. Уражэнец вёскі Добасна Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. |
|
Салтук Алег Уладзіміравіч
Журналіст, паэт, перакладчык. Лаўрэат літаратурных прэмій імя У.Караткевіча і Ленінскага камсамола Віцебшчыны, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Уражэнец вёскі Рыжэнькі Шумілінскага раёна. |
|
Сідарчук Сямён Юльянавіч
Інжынер, архітэктар, аўтар праектаў будынкаў на сучаснай тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны. Ураджэнец горада Кобрына. |
|
Сікора Іван Паўлавіч
Беларускі і савецкі селекцыянер. Заслужаны аграном БССР. Уражэнец вёскі Алашкі Малыя Шаркаўшчынскага раёна |
|
Скрамлевіч Мар’ян Антонавіч
Музыкант, рэстаўратар, народны майстар, Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна. Стваральнік адзінай у Еўропе калекцыі драўляных акарын. Ураджэнец аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна. |
|
Смалячкоў Феадосій Арцем’евіч
Пачынальнік снайперскага руху на Ленінградскім фронце, чырвонаармеец, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец вёскі Падгор’е Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. |
|
Соламава Вольга Іосіфаўна
Адважная партызанка, настаўніца, сакратар гродзенскага падпольнага гаркома камсамола. Уражэнка вёскі Лаша Гродзенскага раёна. |
|
Сталяроў Мікалай Сяргеевіч
Генерал-маёр авіяцыі, доктар эканамічных навук, прафесар, заслужаны эканаміст Расійскай Федэрацыі, Ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі. Ураджэнец вёскі Аляксандраўка Гомельскай вобласці. |
|
Сямёнаў Георгій Васільевіч
Савецкі спецыяліст ільняной прамысловасці, Герой Сацыялістычнай Працы, Заслужаны работнік прамысловасці БССР, Ганаровы грамадзянін г. Орша. Уражэнец вёскі Кочнева Вязінскага раёна Уладзімірскай вобласці. |