Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

У лістападзе 2021 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Рэспубліканскі конкурс праводзіўся ва ўстановах адукацыі краіны  з сакавіка па кастрычнік 2021 года з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай і музейнай дзейнасці.

На рэспубліканскі этап конкурсу ў намінацыях «Музейная мазаіка» і «Гісторыя аднаго экспаната» паступіла 111 работ з усіх рэгіёнаў краіны.

Рэспубліканскі этап праводзіўся ў 2 туры: адборачны і заключны.

На другім (заключным) туры, у якім прынялі ўдзел 36 навучэнцаў, у анлайн-фармаце адбылася абарона конкурсных праектаў.

У намінацыі «Музейная мазаіка» навучэнцы прэзентавалі экскурсіі па створанай імі музейнай экспазіцыі, прадметы якой звязаны з тэматыкай музея.

У намінацыі «Гісторыя аднаго экспаната» ўдзельнікі конкурсу прадставілі экскурсіі аднаго выбранага музейнага прадмета.

Рэспубліканскім журы адзначана, што ўсе прадстаўленыя конкурсныя праекты былі змястоўнымі, а юныя экскурсаводы ў пэўнай ступені прадэманстравалі свае экскурсійныя навыкі. Аднак, пры падвядзенні вынікаў перавага надавалася тым праектам, дзе былі выкарыстаны лагічныя пераходы для аб’яднання матэрыялаў экскурсіі ў адзінае цэлае, спалучэнні расказу і паказу ў экскурсіі, ужываліся экскурсійныя прыёмы (напрыклад, прыём глядзельнай аналогіі, характарыстыкі, пытанняў-адказаў і інш.), а таксама ацэньвалася культура мовы, эмацыйнасць, артыстызм юных экскурсаводаў.

Па выніках ацэнкі конкурсных праектаў рэспубліканскім журы вызначаны пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты конкурсу – дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Дыпломамі Ι ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца:

у намінацыі «Музейная мазаіка»:

Кухто Данііл, навучэнец ДУА «Гімназія № 25 г. Мінска» (ва ўзроставай катэгорыі да 14 гадоў (уключна);

Макоўчык Дзіяна, навучэнка ДУА «Стрыгінская сярэдняя школа» Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (ва ўзроставай катэгорыі ад 15 гадоў і болей);

у намінацыі «Гісторыя аднаго экспаната»:

Іваноўскі Дзмітрый, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 197 г. Мінска» (ва ўзроставай катэгорыі да 14 гадоў (уключна);

Стракоўская Дар’я, навучэнка ДУА «Гімназія № 1 г. Дзятлава» Гродзенскай вобласці (ва ўзроставай катэгорыі ад 15 гадоў і болей).

Поўны спіс пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў конкурсу

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ, ПРЫЗЁРАЎ І ЛАЎРЭАТАЎ КОНКУРСУ!

Понравилась статья?

Поделитесь: