Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі

Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Фарміраванне гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці як аснова дзейнасці музеяў устаноў адукацыі ваенна-гістарычнага профілю» адбыўся 17-18 лістапада 2022 года.

Арганізатары семінара: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Семінар праводзіцца штогод ў лістападзе і прысвячаецца розным актуальным тэмам. У гэтым годзе тэмай семінара вызначана «Фарміраванне гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці як аснова дзейнасці музеяў устаноў адукацыі ваенна-гістарычнага профілю».

Мэта правядзення семінара: трансляцыя эфектыўных форм і метадаў работы кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні навучэнцаў.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных музеяў, педагагічныя работнікі – кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі, каардынатары музейнай справы ў рэгіёнах, усяго каля 50 чалавек.

На адкрыцці семінара выступіла Таццяна Васільеўна Драпакова, галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У выступленні былі акрэслены задачы і актуальныя накірункі музейнай дзейнасці.

Сістэму работы музеяў устаноў адукацыі па захаванні гістарычнай памяці прадставіла Кравец Аляксандра Яўгенаўна, загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

З дзейнасцю дзяржаўных музеяў па фарміраванні гістарычнай памяці ў навучэнцаў пазнаёмілі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага гістарычнага музея, Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

У рамках прэзентацыйнай пляцоўкі кіраўнікі музеяў з усіх рэгіёнаў абмяняліся станоўчым вопытам работы па зберажэнні гістарычнай памяці і выхаванні дзяцей і моладзі сродкамі музейнай педагогікі.

Важнай часткай семінара стала дэманстрацыя эфектыўных практык і дасягненняў музеяў ваенна-гістарычнага профілю ўстаноў адукацыі г. Мінска. Музейную прастору прадставілі: Сярэдняя школа № 120 г. Мінска, Сярэдняя школа № 67 г. Мінска, Гімназія № 43 г. Мінска, а таксама музеі Заводскага раёна ў рамках прэзентацыі «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню».

Знакавым стала ўскладанне кветак ад удзельнікаў семінара да Стэлы ў гонар воінаў 1-й гвардзейскай Пралетарскай Маскоўска-Мінскай ордэна Леніна Двойчы Чырвоназнаменнай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі.

Семінар садзейнічаў удасканаленню прафесійных кампетэнцый кіраўнікоў музеяў, іх педагагічнага і метадычнага майстэрства, а таксама папулярызацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі як адукацыйнай прасторы і рэсурса ў патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі.

Зацікаўленыя музейнай педагогікай могуць пазнаёміцца з выступленнямі ўдзельнікаў семінара на інтэрактыўнай платформе «Патрыёт.by».

Матэрыялы семінара будуць размешчаны на платформе ў модулі «Обучающие материалы».

ПРАГРАМА СЕМІНАРА

ФОТААЛЬБОМ СЕМІНАРА

Понравилась статья?

Поделитесь: