Рэспубліканская канферэнцыя «Мая будучыня – геалогія»
Канферэнцыя праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»
Мэта правядзення канфереэнцыі: павышэнне прыродазнаўчага адукацыйнага ўзроўню навучэнцаў, фарміраванне беражлівых адносін да прыроднай спадчыны роднага краю праз далучэнне іх да геалагічнага даследавання малой радзімы.
Для ўдзелу ў канферэнцыі навучэнцы праводзілі даследаванні геалагічных асаблівасцей малой радзімы па накірунках «Геалагічная спадчына малой радзімы» і «Ахова і рацыянальнае выкарыстанне прыроднай спадчыны краю».
Для папярэдняга адбору журы на рэспубліканскі этап былі прадстаўлены болей за 40 даследчых праектаў навучэнцаў. Для ўлзелу ў канферэнцыі адабраны 22 работы.
Рэспубліканская канферэнцыя пройдзе 21 сакавіка 2023 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.
Канферэнцыя адбудзецца ў форме абароны даследчых праектаў у анлайн фармаце.
Пераможцы і прызёры канферэнцыі будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.
Подключиться к Республиканской конференции по ссылке :
https://us02web.zoom.us/j/81351568281?pwd=T0xveTBEbHUyc1VYTzBQYUtUYmpmZz09
Идентификатор конференции: 813 5156 8281
Код доступа: 656593
Начало конференции в 10.00