Вынікі рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

Рэспубліканскі конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў праводзіўся ва ўстановах адукацыі нашай краіны з лістапада 2022 года па красавік 2023 года.

Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурс праводзіўся з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца.

На конкурс прадстаўляліся навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці ў трох намінацыях:

«Гісторыя роднага краю» (даследаваліся падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, тапаніміка і геральдыка);

«Культурная спадчына» (помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва)»;

«Геаграфічнае краязнаўства» (прыродныя асаблівасці рэгіёна)».

На рэспубліканскі этап конкурсу паступілі больш за 125 работ з усіх рэгіёнаў краіны па дадзеных накірунках. На заключным этапе былі прадстаўлены 50 навуковых праектаў юных даследчыкаў.

ПЕРАМОЖЦАМІ конкурсу сталі:

у намінацыі «Гісторыя роднага краю»  

Трубачкіна Алёна, навучэнка ДУА «Барздоўская сярэдняя школа Аршанскага раёна» Віцебскай вобласці (кіраўнік Кузьмянкоў Уладзімір Міхайлавіч);

у намінацыі «Культурная спадчына»

Колабава Аляксандра, навучэнка ДУДА «Аршанскі раённы цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» Віцебскай вобласці (кіраўнікі: Саратокіна Людміла Анатольеўна, Загарэльская Алёна Міхайлаўна);

у намінацыі «Геаграфічнае краязнаўства»

Гіль Аляксандр, навучэнец ДУА «Гімназія № 2 г. Баранавічы» Брэсцкай вобласці (кіраўнік Ліс Святлана Аляксандраўна).

Спіс пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

Фотаальбом мерапрыемства

Понравилась статья?

Поделитесь: