Рэспубліканскі турнір знаўцаў «Пазнай свой край»

Рэспубліканскі турнір знаўцаў «Пазнай свой край» праводзіцца ў перыяд з верасня па снежань 2023 года ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».

Турнір праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі патрыятычных якасцей і паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да пазнання гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны роднага краю.

Арганізатарам турніру з’яўляецца Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У турніры ўдзельнічаюць навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі краіны ва ўзросце ад 14 гадоў.

Турнір праводзіцца ў некалькі этапаў.

На першым этапе ўдзельнікі праводзяць краязнаўчае даследаванне з мэтай вызначэння адметнасцей свайго краю і ствараюць брашуру, ў якой змешчаны матэрыял аб найбольш значных гістарычных, культурных і прыродных асаблівасцях раёна.

Пераможцы другога этапу ўдзельнічаюць у абласной (Мінскай гарадской) краязнаўчай віктарыне, распрацаванай на аснове прадстаўленных брашур.

Рэспубліканскі этап праводзіцца ў вочным фармаце ў 2 туры: тэарытычны і практычны. Тэарытычны тур складаецца з 2 частак «інтэлект-буквар», «3х5» і будзе ўключаць заданні на веданне гісторыка-культурных і прыродных асаблівасцей Беларусі.

На практычным туры каманда павінна будзе скласці экскурсію-імправізацыю.

Пераможцы і прызёры турніру будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі ўдзельнікаў Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8017 3200633 (аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання).

Умовы рэспубліканскага турніру

Понравилась статья?

Поделитесь: