Рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні навучэнцаў «Праваслаўнае краязнаўства – жыватворная крыніца духоўнага ўзбагачэння»

23 кастрычніка 2024 года прайшлі рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні навучэнцаў «Праваслаўнае краязнаўства – жыватворная крыніца духоўнага ўзбагачэння» (далей – рэспубліканскія чытанні).

Суарганізатарам у правядзенні рэспубліканскіх чытанняў сталі Цэнтр праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай Царквы і Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння.

Рэспубліканскія чытанні праводзіліся з мэтай далучэння навучэнцаў да каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства, абагульнення і далейшага выкарыстання напрацовак навучэнцаў у кірунку праваслаўнага краязнаўства ў адукацыйным працэсе.

Адкрыццё мерапрыемства і пленарнае пасяджэнне адбылося на базе Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай.

Пачалося мерапрыемства са зварота да яго ўдзельнікаў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў рэспубліканскіх чытанняў звярнуліся таксама старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі протаіерэй Фёдар Поўны, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па катэхізацыі іерэй Стэфан Варапай, каардынатар па ўзаемадзеянні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы Емельянчык Ларыса Васільеўна.

На пленарным пасяджэнні выступілі Падліпская Зоя Іванаўна, дырэктар Цэнтра праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай Царквы, Госцеў Аляксандр Віктаравіч, дырэктар Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння, Дзямідаў Аляксей Сяргеевіч, сакратар Сінадальнай гістарычнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквыі, а таксама навучэнцы з устаноў адукацыі, якія прадставілі свае ўласныя даследаванні матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства малой радзімы. Напрыканцы пленарнага пасяджэння навучэнцы атрымалі з рук Фёдара Поўнага каштоўны падарунар – Евангелле.

Навучэнцы і педагогі пазнаёміліся з музеем Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай і Крыптай Храма-помніка ў рамках экскурсійна-адукацыйнай праграмы.

Прэзентацыя вынікаў дзейнасці навучэнцаў у кірунку праваслаўнага краязнаўства атрымала працяг падчас работы секцый «Праваслаўнае краязнаўства – крыніца духоўнасці» і «Сакральныя аб’екты маёй малой радзімы» на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Прэзентацыйныя матэрыялы навучэнцаў былі адметны высокім змястоўным ўзроўнем, што было адзначана арганізатарамі, запрошанымі гасцямі і педагогамі.

ПРАГРАМА рэспубліканскіх краязнаўчых праваслаўных чытанняў навучэнцаў «Праваслаўнае краязнаўства – жыватворная крыніца духоўнага ўзбагачэння»

ЗБОРНІК МАТЭРЫЯЛАЎ РЭСПУБЛІКАНСКІХ ЧЫТАННЯЎ

ФОТОМАТЭРЫЯЛЫ МЕРАПРЫЕМСТВА

Понравилась статья?

Поделитесь: