Рэспубліканскі конкурс «Праз мінулае ў сучаснасць»
Рэспубліканскі конкурс «Праз мінулае ў сучаснасць» праводзіўся з лютага па лістапад 2024 года ў мэтах духоўнага ўзбагачэння дзяцей і моладзі праз пераемную сувязь пакаленняў, усведамлення навучэнцамі маральнай каштоўнасці асабістага дачынення да мінулага, сучаснасці і будучыні свайго краю.
Удзельнікі конкурсу даследавалі гісторыю станаўлення і развіцця адукацыі на дадзенай тэрыторыі ў розныя гістарычныя перыяды, здабывалі, сістэматызавалі і абагульнялі інфармацыю з розных крыніц аб установе адукацыі, яе настаўніках і адметных выпускніках, праводзілі культурна-асветніцкую работу па захаванні традыцый установы адукацыі і папулярызацыі дзейнасці яе настаўнікаў і выпускнікоў.
Конкурс праводзіўся ў дзвюх намінацыях «Летапіс устаноў агульнай сярэдняй адукацыі» і «Летапіс устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі».
На рэспубліканскі этап конкурсу быў прадстаўлены 61 летапіс устаноў прафесійна-тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыі.
Даведачна: Брэсцкая вобласць – 6 работ, Віцебская ‑ 7, Гомельская ‑ 12, Гродзенская ‑ 10, Магілёўская ‑ 12, Мінская ‑ 8, г. Мінск – 6.
Пераможцамі конкурсу сталі:
У намінацыі «Летапіс устаноў агульнай сярэдняй адукацыі»
Бык Юлія, Бык Ягор, Ківатыцкі Аляксандр, Мусцяцэ Аліна, навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Музейная справа» ДУА «Стрыгінская сярэдняя школа» Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці
Грэмза Ганна, Кажэцкая Сафія, навучэнкі ДУА «Радунская сярэдняя школа» Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці
Меліна Вікторыя, Пісарык Ксенія, Семянец Арцём, Лявонаў Артур, навучэнцы ДУА «Каладзішчанская сярэдняя школа» Мінскага раёна Мінскай вобласці
У намінацыі «Летапіс устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі»
Акульская Ангеліна, навучэнка УА «Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічны каледж імя К.П.Арлоўскага»
Віншуем пераможцаў конкурсу!
Вынікі рэспубліканскага конкурсу «Праз мінулае ў сучаснасць»