Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі
Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі праводзіцца ва ўстановах адукацыі краіны у перыяд з студзеня па сакавік 2025 года.
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.
Арганізатарам конкурсу выступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі краіны ва ўзроставай катэгорыі 13-18 гадоў.
На рэспубліканскім этапе конкурсу юныя экскурсаводы прадставяць тэматычную экскурсію «Музей у чамадане» і аглядную экскурсію ў форме рэкламы адпаведна профілю музея.
Пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
УМОВЫ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ
Дадатковая інфармацыя аб ўдзеле ў конкурсе па тэлефоне 8017 3200633, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».