Вынікі рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

17 красавіка 2025 года падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў, які праводзіўся ва ўстановах адукацыі нашай краіны з лістапада 2024 года па красавік 2025 года

Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Конкурс праводзіўсяз мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца

На конкурс прадстаўляліся навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці ў трох намінацыях:

«Гісторыя роднага краю» (даследаваліся падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, тапаніміка і геральдыка);

«Культурная спадчына» (помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва)»;

«Геаграфічнае краязнаўства» (прыродныя асаблівасці рэгіёна)».

На рэспубліканскі этап конкурсу паступілі 128 работ з усіх рэгіёнаў краіны па дадзеных накірунках. На заключным этапе былі прадстаўлены 62 навуковыя праекты юных даследчыкаў.

ПЕРАМОЖЦАМІ конкурсу сталі:

у намінацыі «Гісторыя роднага краю»  

Ермачкоў Мікіта, навучэнец ДУА «Лучынская базавая школа» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, кіраўнік Варыкава Святлана Іванаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

Кірыковіч Анастасія, навучэнка ДУА «Печышчанская сярэдняя школа» Светлагорскага раёна Гомельскай вобласцi, кіраўнік Лецяга Алеся Мікалаеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

у намінацыі «Культурная спадчына»

Бурбліс Ксенія, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 39 імя І.Д.Лебедзева г. Гродна», кіраўнік Гедроіць Юлія Леанідаўна, настаўнік гісторыі

у намінацыі «Геаграфічнае краязнаўства»

Кармаза Лізавета, навучэнка ДУА «Гімназія № 5 г. Мінска імя Герояў сустрэчы на Эльбе», кіраўнік Стрыжыч Вольга Міхайлаўна, настаўнік біялогіі

Старадубаў Віктар, навучэнец ДУА «Рачэнская сярэдняя школа Любанскага раёна» Мiнскай вобласці, кіраўнік Лайко Кацярына Яўгенаўна, настаўнік геаграфіі

Спіс пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў конкурсу

Табліца вынікаў

Понравилась статья?

Поделитесь: