Пасяджэнне рэспубліканскіх метадычных аб’яднанняў краязнаўцаў і арганізатараў музейнай справы
29 студзеня 2026 года ў Рэспубліканскім цэнтры экологіі і краязнаўства прайшло агульнае анлайн-пасяджэнне ўдзельнікаў рэспубліканскіх метадычных аб’яднанняў краязнаўцаў і арганізатараў музейнай справы па тэме «Шляхі павышэння якасці і выніковасці работы рэспубліканскіх метадычных аб’яднанняў».
У пасяджэнні прынялі ўдзел 45 спецыялістаў з усіх рэгіёнаў краіны: адказныя каардынатары, кіраўнікі музеяў, метадысты, педагогі-краязнаўцы.
Удзельнікі пасяджэння актыўна абмяркоўвалі асноўныя напрамкі і прыярытэты работы аб’яднанняў на бягучы год.
Пасяджэнне прайшло ў прадуктыўнай атмасферы. Сабраныя прапановы па тэматыцы і фарматах будуць уключаны ў план работы рэспубліканскіх метадычных аб’яднанняў на 2026 год.
