Рэспубліканская акцыя «Тут пачатак Радзімы маёй»
Набірае абароты рэспубліканская акцыя «Тут пачатак Радзімы маёй», якая стартавала ў сакавіку 2026 г. і будзе доўжыцца да снежня 2030 г.
У 2026 годзе ў рамках Акцыі праводзяцца рэспубліканскія конкурсы юных экскурсаводаў «Вандруем па родных ваколіцах» і «Па старонках Дзённіка вандроўніка».
Конкурс «Вандруем па родных ваколіцах» (сакавік – кастрычнік) прапануе навучэнцам да 14 гадоў і старэйшым распрацаваць і правесці аўтарскую экскурсію па родных мясцінах з відэапрэзентацыяй у намінацыях «Абсягі роднага горада» (гарадское асяроддзе) і «Зямля маіх бацькоў» (сельская мясцовасць).
Конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка» (сакавік – снежань) прадугледжвае ўдзел вучняў 1–4 і 5–11 класаў у экскурсіях ці паходах з запаўненнем Дзённіка вандроўніка, а таксама падрыхтоўку творчай нататкі «З алоўкам у вандроўку», дзе будуць прадстаўлены ўласныя ўраджанні аб паходзе ці экскурсіі.
Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў атрымаюць дыпломы і прызы Міністэрства адукацыі, а таксама дыпломы Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
