Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне арганізатараў музейнай справы

9 чэрвеня 2026 года адбылося рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне арганізатараў музейнай справы. 

Методаб’яднанне прайшло ў анлайн рэжыме ў форме прэзентацыйнай пляцоўкі па тэме «Лічбавізацыя і сучасныя тэхналогіі ў музеі ва ўстанове адукацыі».

На методаб’яднанні былі акрэслены напрамкі выкарыстання лічбавых тэхналогій, сервісаў штучнага інтэлекту, інтэрактыўных формаў у дзейнасці музеяў устаноў адукацыі: магчымасці выкарыстання інтэрактыўных панеляў, QR-кодаў і мабільных дадаткаў, выкарыстанне нейрасетак для апрацоўкі дакументаў і стварэння мультымедыйнага кантэнту, папулярызацыя дзейнасці музея праз віртуальныя экскурсіі і інш.

На методаб’яднанні выступілі: 

Дзядкова Ганна Сяргееўна, педагог ДУА «Старасельская сярэдняя школа Шклоўсклога раёна». Даклад

Літвіновіч Аляксандр Уладзіміравіч, кіраўнік музея «Народнага адзінства», настаўнік геаграфіі ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Баранавічы імя С.І. Грыцаўца» Брэсцкай вобласці

Дзягцярык Вольга Вячаславаўна, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея ДУА «Дзераўноўская базавая школа Слонімскага раёна» Гродзенскай вобласці. Прэзентацыя

Варыкава Святлана Іванаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, кіраўнік музея ДУА «Лучынская базавая школа» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці

Базевіч Таццяна Пятроўна, кіраўнік музея «Гісторыя роднага краю» ДУА «Лешчанская сярэдняя школа» Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Прэзентацыя

Мельнік Ганна Васільеўна, кіраўнік музея, Шпырка Лізавета Віктараўна, настаўнік гісторыі ДУА «Каладзішчанская СШ № 2» Мінскага раёна

Сядзельнік Марыя Пятроўна, кіраўнік музея мемарыяльнага комплексу «Музей. Зямлянка» ДУА «Орлеўская сярэдняя школа імя С.П. Шупені» Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці

Яўсеева Вольга Яўгенаўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» г. Светлагорска» Гомельскай вобласці

Понравилась статья?

Поделитесь: