|
Кажушкевіч Альберт Іосіфавіч
Дырыжор, кампазітар, педагог, кіраўнік хору «Звонкія галасы». Уражэнец г. Наваполацка. |
|
Калабанаў Зіновій Рыгоравіч
Савецкі танкіст-ас, старшы лейтэнант, камандзір роты цяжкіх танкаў. Герой Савецкага Саюза. Уражэнец сяла Арэфіна Вачэскага раёна Горкаўскай вобласці. |
|
Капітанаў Аляксандр Іосіфавіч
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сапёр, педагог, нязменны кіраўнік раённай секцыі завучаў школ раёна. Уражэнец г. Віцебска. |
|
Касценіч Іерафей Васільевіч
Урач-афтальмолаг, прафесар, галоўны ўрач Пецярбургскай вочнай лякарні. Знакаміты сваёй аперацыяй па выдаленні катаракты ў Дз. І. Мендзялеева. Уражэнец вёскі Мужычок Клімавіцкага павета (зараз в. Азёрная Хоцімскага раёна). |
|
Комар Марыя Мікалаеўна
Падпольшчыца, член дыверсійнай групы. Уражэнка г. Барысава. |
|
Коўзан Барыс Іванавіч
Герой Савецкага Саюза, адзіны ў свеце лётчык, які здзейсніў чатыры паветраныя тараны і застаўся ў жывых. Уражэнец г. Шахты Растоўскай вобласці. |
|
Кроха Барыс Іванавіч (Архіепіскап Максім)
Архірэй Рускай Праваслаўнай Царквы, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі. Аўтар службаў Сабору Сібірскіх святых, Сабору Тульскіх святых, свяціцелю Інакенцію, мітрапаліту Маскоўскаму, свяціцелю Георгію (Каніскаму). Уражэнец сяла Чэрнігаўка, Башкірыя. |
|
Кудрын Раман Сцяпанавіч
Капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Уражэнец вёскі Зарэчча Клінцаўскага раёна Бранскай вобласці. |
|
Кузняцоў Барыс Мітрафанавіч
Удзельнік аперацыі «Багратыён», баёў за Кёнігсберг і Піллаў. Узнагароджаны 2- ма ордэнамі Чырвонай Зоркі. Уражэнец г. Задонск Ліпецкай вобласці. |
|
Кулагіна Вера Сямёнаўна
Падпольшчыца, ганаровы старшыня Віцебскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», Ганаровы грамадзянін горада Віцебска, за баявыя подзвігі ўзнагароджана ордэнам Чырвонай зоркі. Уражэнка г. Слуцка Мінскай вобласці. |
|
Куцанаў Іван Іванавіч
Удзельнік Савецка-фінскай вайны і ВАв. Уражэнец вёскі Каўказ Калужскай вобласці. |