Навуковае таварыства навучэнцаў «Генетыка і селекцыя»

Педагог: Іван Анатольевіч Рускіх, загадчык лабараторыі, педагог дадатковай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Кантакты для запісу: 8 (017) 2319571

Узрост навучэнцаў: 14-17 гадоў

Форма навучання: вочная, бясплатная

Колькасць навучэнцаў у адной групе: да 15 чалавек.

Працягласць праграмы: 1 навучальны год.

Навуковае таварыства навучэнцаў – унікальная магчымасць для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак яшчэ ў школьныя гады паспрабаваць сябе ў сапраўднай навуцы.

У рамках праграмы першага года навучання, навучэнцы асвояць шэраг методык па вывучэнні аб'ектаў расліннага і мікробнага свету, азнаёмяцца з метадамі навукова-даследчай работы і пачнуць рэалізацыю навуковых праектаў па індывідуальных планах. У ходзе такой работы юнакі таксама атрымаюць шмат новых ведаў у галіне біялогіі і экалогіі, у значнай ступені паглыбяць свае практычныя навыкі па рабоце з жывымі аб'ектамі.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: