«Горна-пешаходны турызм»
Педагог аб'яднання: Корбут Фёдар Сямёнавіч, педагог дадатковай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі; інструктар альпінізму;
Кантакты для запісу: 8 (029) 6193321– Корбут Фёдар Сямёнавіч, 8 (017) 3771597- аддзел турызму і спартыўнага арыентавання
Ажыццяўляецца набор у 3 групы
Узрост навучэнцаў: 7 - 17 гадоў
Форма навучання: вочная, бясплатная
Колькасць заняткаў у тыдзень: 2 (па асобным раскладзе)
Час заняткаў: паводле штомесячнага раскладу
Працягласць вучэбнай праграмы (на працягу аднаго навучальнага года): 1 і 2 гр. - па 240 ч., 3 гр. - 160 г.
Максімальная колькасць навучэнцаў у адной групе: 15 чал
Навучэнцы аб'яднання па інтарэсах атрымліваюць веды і навыкі, неабходныя для ўдзелу ў горных і пешаходных турысцкіх паходах, фізічна ўдасканальваюцца.
Заняткі праходзяць у вучэбным класе (вывучэнне тэорыі турызму), у спартыўнай зале (скаладром Рэспубліканскага цэнтра) і на мясцовасці (практычныя заняткі). У адпаведнасці з праграмай навучання праводзяцца аднадзённыя і шматдзённыя турысцкія паходы.
Асноўнае месца правядзення заняткаў - Установы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" па адрасе: вул. Лук'яновіча, 18.
Навучэнцы могуць і ўдзельнічаюць у спаборніцтвах па спартыўным турызме, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, выконваюць спартыўныя разрады.