"Пешаходны турызм"
Педагог аб'яднання: Дзмітрый Віктаравіч Шкробаў, педагог дадатковай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі
Кантакты для запісу: 8 (029) 7507578 – Шкробаў Дзмітрый Віктаравіч, 8 (017) 3771597 – аддзел турызму і спартыўнага арыентавання
Узрост навучэнцаў: 16 - 17 гадоў
Форма навучання: вочная, бясплатная
Колькасць заняткаў у тыдзень: 2 (серада, чацвер)
Час заняткаў: серада - 14.00 - 17.00; чацвер - 10.00 - 13.00
Працягласць вучэбнай праграмы на працягу аднаго навучальнага года - 240 г.
Максімальная колькасць навучэнцаў у адной групе: 15 чал.
Навучэнцы аб'яднання па інтарэсах атрымліваюць веды і навыкі, неабходныя для ўдзелу ў пешаходных турысцкіх паходах, фізічна ўдасканальваюцца.
Заняткі праходзяць у навучальным класе (вывучэнне тэорыі турызму), у спартыўнай зале і на мясцовасці (практычныя заняткі). У адпаведнасці з праграмай навучання праводзяцца аднадзённыя і шматдзённыя турысцкія паходы.
Асноўнае месца правядзення заняткаў - навучальная база сярэдняй школы № 147 (вул. Мірашнічэнка, 35а).
Навучэнцы могуць і ўдзельнічаюць у спаборніцтвах па спартыўным турызме, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, выконваюць спартыўныя разрады.