Заключнае мерапрыемства рэспубліканскага конкурсу "Капітал месца"

16-17 снежня 2021 года адбылося заключнае мерапрыемства рэспубліканскага конкурсу "Капітал месца".

У мерапрыемстве прыняла ўдзел моладзь, прадстаўленая ўстановамі адукацыі Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і г. Мінска, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.

Фіналісты прэзентавалі 29 праектаў у чатырох намінацыях "Традыцыі/звычаі/гульні", "Гастрасімвалы", "Адзенне/абутак" і "Мэбля, прадметы паўсядзённага побыту" ў анлайн і вочным фарматах.

У праектах былі прадстаўлены аб'екты, якія падкрэсліваюць спецыфіку пэўнага рэгіёна, уяўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць, а таксама могуць стаць рэгіянальным брэндам.

Рэспубліканскім журы, прадстаўленым ТАА "БелБрэндАўдыт" і Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства, адзначаны высокі ўзровень конкурсных праектаў, творчы падыход і арыгінальнасць іх прэзентацыі, валоданне матэрыялам.

Пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

У рамках праграмы мерапрыемства ўдзельнікі прынялі ўдзел у майстар-класах па роспісе абрусаў і сурвэтак у народным стылі "маляванка" і ўпрыгожванні навагодняй гірлянды.

Вырабленыя ўдзельнікамі творчыя работы былі ўручаны Рэспубліканскаму рэабілітацыйнаму цэнтру для дзяцей-інвалідаў у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".

Таксама адбылася адукацыйная экскурсійная праграма “Мінск - сталіца Беларусі. Мінск навагодні» і наведванне Музея памяці Крыпты Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай паслужыўшых.

Пазнаёміцца з прэзентацыяй конкурсных праектаў можна на інтэрактыўнай платформе «Патрыёт.by» 

Спіс пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу "Капітал месца"

Ліст па выніках правядзення заключнага мерапрыемства рэспубліканскага конкурсу "Капітал месца".

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: