Рэспубліканскі злёт юных экскурсаводаў

ПРЭС-РЭЛІЗ

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2019 год з 22 па 30 ліпеня б.г. на базе ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" адбудзецца рэспубліканскі злёт юных экскурсаводаў (далей - рэспубліканскі злёт).

У рэспубліканскім злёце прымуць удзел каманды Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей.

Удзельнікамі рэспубліканскага злёту стануць 39 навучэнцаў (11-13 гадоў) устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, аб'яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю экскурсійнай накіраванасці, актыўныя ўдзельнікі і пераможцы конкурсаў, акцый, праектаў, канферэнцый.

Праграмай рэспубліканскага злёту (прыкладаецца) прадугледжаны: аглядная экскурсія па горадзе Мінску, наведванне музеяў, гісторыка-культурных і прыродных аб'ектаў сталіцы, удзел у майстар-класах, спартыўных спаборніцтвах, а таксама - у конкурсах, квэстах, прэзентацыях, віктарынах і г.д.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбудзецца 23 ліпеня 2019 года ў 19.00 у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства (вул. Лук'яновіча, 18).

Падвядзенне вынікаў, узнагароджанне і закрыццё рэспубліканскага злёту плануецца 29 ліпеня 2019 года ў 19.00 у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства (вул. Лук'яновіча, 18).

Удакладняючую інфармацыю можна атрымаць у намесніка дырэктара Жур Лідзіі Андрэеўны (тэл. 2372853, маб. 80293334916), загадчыка аддзела турысцка-экскурсійнай работы Емяльянавай Таццяны Сямёнаўны (тэл. 80172372576, 9735)

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: