Рэспубліканскае метадычнае аб'яднанне краязнаўцаў

08 лютага 2022 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання краязнаўцаў (далей - метадаб'яднанне).

Методаб'яднанне прайшло ў анлайн рэжыме ў форме круглага стала па тэме Магчымасці ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі, навукоўцамі. Шляхі развіцця міжведамаснага супрацоўніцтва».

У рабоце метадаб'яднання прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб'яднання, а таксама іншыя зацікаўленыя аматары краязнаўчай дзейнасці з устаноў адукацыі.

На метадычным аб'яднанні разглядаліся пытанні міжведамаснага ўзаемадзеяння, розныя формы супрацоўніцтва з грамадскімі аб'яднаннямі і навукоўцамі па далучэнні навучэнцаў да пазнання гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны свайго краю і эфектыўным укараненні краязнаўчай дзейнасці ў адукацыйны працэс.

На метадаб'яднанні ў рамках тэмы пасяджэння выступілі:

Сташкевіч Ала Барысаўна, дырэктар фонду "Культурная спадчына і сучаснасць"
Нематэрыяльная культурная спадчына і адукацыя: шляхі інтэграцыі

Лазука Барыс Андрэевіч, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы»
Нацыянальная культура: вывучэнне і захаванне

Кулінок Святаслаў Валянцінавіч, загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук
Дзейнасць нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па ўвядзенні ў навуковы абарот дакументаў перыяду вялікай Айчыннай вайны: вопыт і новыя перспектывы

Гальпяровіч Максім Навумавіч, галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты»
«Краязнаўчая газета» у дапамогу школе

Відэазапіс паседжання рэспубліканскага метадычнага аб'яднання

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: