Рэспубліканскі конкурс "Экспанат для музея"

У сакавіку 2022 гады стартаваў рэспублікіканскі конкурс «Экспанат для музея», які праводзіцца з мэтай фарміравання ў вучэнцаў патрыятычных каштоўнасных арыенціраў праз далучэнне да пошукава-даследчай краязнаўчай дзейнасці.

У конкурсе прымаюць удзел як асобныя вучні, так і калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей .

У рамках конкурсу вучні працуюць з музейнымі прадметамі (рэчавымі, пісьмовымі/аўдыявізуальнымі), знойдзенымі за апошнія тры гады падчас экспедыцый, экскурсій, паходаў, падарожжаў, якія праводзіліся як з мэтай выяўлення і збору прадметаў музейнага значэння, так і з культурна-адукацыйнай і асветніцкай мэтай і папоўнілі музеі (экспазіцыі музеяў) устаноў адукацыі.

Конкурс праводзіцца па намінацыях:

«Сведкі часу» (пісьмовы ці аўдыявізуальны музейны прадмет);

«Таямніца ў рэчах» (рэчавы музейны прадмет).

Пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

УМОВЫ правядзення рэспубліканскага конкурсу «Экспанат для музея»

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: