Экалагічны інтэнсіў-практыкум: ЮНІСЕФ у Беларусі дапамагае падлеткам вырашаць экалагічныя праблемы ў іх рэгіёнах

27 - 30 чэрвеня 2022 года ЮНІСЕФ у Беларусі і Установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" правялі 4-дзённы інтэнсіў-практыкум для падлеткаў "Стварэнне эка-праектаў: пошук ідэй і спосабаў іх рэалізацыі". Больш за 80 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вучацца ў "зялёных школах" краіны сабраліся ў Мінску, каб прайсці навучанне па тэхналогіі UPSHIFT.

Падлеткі пры падтрымцы трэнераў распрацоўвалі з нуля ўласныя праекты на экалагічную тэматыку, вучыліся выяўляць, вывучаць і разумець праблемы ў мясцовых супольнасцях, а таксама ствараць дзейсныя рашэнні ў форме прадуктаў ці паслуг.

Лепшыя эка-праекты ЮНІСЕФ у Беларусі забяспечыць ментарскім суправаджэннем і фінансаваннем. Ужо восенню ўдзельнікі раскажуць аб папярэдніх выніках рэалізацыі сваіх ідэй і вырашэнні выбранай экалагічнай праблемы.

ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ ЭКАЛАГІЧНАГА ІНТЭНСІЎ-ПРАКТЫКУМА
https://drive.google.com/drive/folders/1_WZXUdeFLtoB_R5bvN0bb6MJNWXNBAUD
https://drive.google.com/drive/folders/1-PvO1wmuopwuAl47era4PS0mRhvifYro

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: