Рэспубліканская выстава-конкурс «Лёд. Кветкі. Фантазія»
Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства запрашае ў свет фларыстычнай казкі і навагодняга свята!
З 11 снежня 2019 года па 19 студзеня 2020 года праходзіць штогадовая рэспубліканская выстава-конкурс “Лёд. Кветкі. Фантазія».
Чароўную атмасферу зімовых свят падораць арыгінальныя навагоднія ёлкі і калядныя вянкі, жывыя кампазіцыі і ёлачныя цацкі з прыродных матэрыялаў, фларыстычныя калажы і скульптуры.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства. Выстава-конкурс праводзіцца ў вочных і завочных намінацыях для дзвюх катэгорый удзельнікаў: навучэнцы і педагогі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
У рамках выставы 11 снежня 2019 года з 11.00 да 13.00 адбыўся вочны этап конкурсу юных фларыстаў і педагогаў. Удзельнікі правялі паказальныя выступленні у намінацыі фларыстычны аб'ект "Сакрэт навагодняга настрою" і ў намінацыі інтэр'ерная работа "Калядная зорка". А кіраўнікі аб'яднанняў па інтарэсах фларыстычнага кірунку вырабілі фларыстычную сумачку "Стыльная зіма".
Усяго ж на выставе прадстаўлена больш за 200 творчых работ у намінацыях: фларыстычная елка "Усе адценні радасці", фларыстычны калаж "Майстэрня аўтарскіх рашэнняў", інтэр'ерная работа "Магія Раства", пано "Мой родны кут", навагодні сувенір "Сімвал 2020 года".
Усе наведвальнікі выставы-конкурсу змогуць атрымаць асалоду ад казачнай чароўнай прыгажосці, адчуць водар каляд і па-новаму зірнуць на свет вачыма дзяцей.
Выстава будзе працаваць з 11 снежня 2019 года да 19 студзеня 2020 гады.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Макаёнка, д. 8.
Пераможцы выставы-конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
ПЕРАМОЖЦЫ Ў ЗАОЧНЫХ НАМІНАЦЫЯХ
Віншуем пераможцаў!
УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ВЫСТАВЫ-КОНКУРСУ