Рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў

17-18 красавіка 2024 года ў горадзе Гродна прайшоў рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Развіццё школьнага краязнаўства: рэсурсы, праекты, выхаваўчыя практыкі».

У рабоце рэспубліканскага форуму прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных устаноў сістэмы культуры і грамадскіх аб’яднанняў, навукоўцы, педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – арганізатары краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі.

Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне рэспубліканскага форуму адбылося ў Новым замку Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Адкрыўся рэспубліканскі форум відэазваротам Намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кадлубая Аляксандра Уладзіміравіча.

З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў рэспубліканскага форуму звярнуліся Ненартовіч Вольга Мікалаеўна, начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і Кітурка Юрый Віктаравіч, дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

На пленарным пасяджэнні былі заслуханы выступленні з тэмамі:

Кравец Аляксандры Яўгеньеўны, загадчыка аддела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства

Канцэптуальныя падыходы ў арганізацыі краязнаўчай дзейнасці і асаблівасці іх рэалізацыі ў сучасных умовах

Калаур Аксаны Аркадзьеўны, дырэктара ДУА «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства»

Сістэма краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці

Карнялюка Віталія Рыгоравіча, дацэнта кафедры турызму і культурнай спадчыны УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя  Янкі Купалы», кандыдата гістарычных навук

Даследчы спосаб пазнання вучнямі свайго краю. З вопыту шматгадовага супрацоўніцтва факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і школ вобласці

Лапеха Ігара Рыгоравіча, кіраўніка музейнай экспазіцыі «Брамы горада»

Спроба рэкаструкцыі гістарычнага цэнтра горада Ліды на 1940 год

Падчас правядзення рэспубліканскага форуму педагогамі былі прадстаўлены новыя краязнаўчыя праекты і выхаваўчыя практыкі па далучэнні навучэнцаў да краязнаўчай дзейнасці, адбылося абмеркаванне актуальных форм і метадаў арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі, прайшла прэзентацыя станоўчага педагагічнага вопыту ў краязнаўчым напрамку ўстаноў адукацыі Гарадзеншчыны.

Таксама ўдзельнікі рэспубліканскага форуму пазнаёміліся з эфектыўным вопытам краязнаўчай работы Гімназіі № 1 імя Я.Ф.Карскага г. Гродна і Сярэдняй школы № 40 імя В.І.Крымко г. Гродна.

ПРАГРАМА РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФОРУМУ

ЗБОРНІК МАТЭРЫЯЛАЎ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФОРУМУ

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: