IV Рэспубліканскі конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

IV Рэспубліканскі конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў праводзіцца ва ўстановах адукацыі краіны з кастрычніка 2024 года па красавік 2025 года.

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактара павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў.

Арганізатар конкурсу: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца асобныя навучэнцы (індывідуальна) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13 – 17 гадоў.

На рэспубліканскі конкурс прадстаўляюцца навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці ў трох намінацыях:

«Гісторыя роднага краю»;

«Культурная спадчына»;

«Геаграфічнае краязнаўства».

Для падтрыхтоўкі конкурсных праектаў рэкамендуем выкарыстоўваць падрыхтаваныя рэкамендацыі

Конкурс пройдзе у чатыры этапы, рэспубліканскі этап – у два туры. На заключным туры навучэнцамі будуць прадстаўлены праекты ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі.

Пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8017 3200633, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

УМОВЫ КОНКУРСУ

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: