
Пасяджэнне рэспубліканскага метадычнага аб’яднання краязнаўцаў
20 мая 2025 года прайшло пасяджэнне рэспубліканскага метадычнага аб’яднання краязнаўцаў у анлайн рэжыме ў форме метадычнай майстэрні па тэме «Актуальныя формы і метады далучэння навучэнцаў да краязнаўчай дзейнасці».
У пасяджэнні прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб’яднання, а таксама арганізатары краязнаўчай дзейнасці ў рэгіёнах і горадзе Мінску (усяго 29 чалавек).
Удзельнікамі метадычнага аб’яднання былі абмеркаваны эфектыўныя формы і метады адукацыйнага і прамысловага турызму па далучэнні навучэнцаў да пазнання гісторыка-культурнай спадчыны свайго краю, пытанні выкарыстання прадметна-прасторавага асяроддзя ў вывучэнні роднага краю, а таксама аспекты матывацыі навучэнцаў да краязнаўчай дзейнасці праз праектную дзейнасць, арганізыцыю і правядзенне летнікаў, экскурсій, паходаў, археалагічных экспедыцый.
На пасяджэнні метадычнага аб’яднання выступілі з тэмамі:
Дудзінская Вольга Васільеўна, метадыст ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва» ‑ Спектр форм адукацыйнага турызму ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Прэзентацыя. Даклад
Цімафеева Людміла Іванаўна, загадчык аддзялення дадатковай адукацыі ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва» ‑ Прамысловы турызм як сродак прафесійнага самавызначэння навучэнцаў. Прэзентацыя. Даклад
Семчанка Святлана Арсенцьеўна, метадыст ДУА «Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска» ‑ Арганізацыя развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя для вывучэння гісторыі краю сродкамі краязнаўчай дзейнасці. Презентацыя
Алёхна Фёдар Уладіміравіч, педагог дадатковай адукацыі ДУА «Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска» ‑ Археалагічная экспедыцыя як сродак развіцця матывацыі да пазнання гісторыі краю. Прэзентацыя. Даклад
Чалавенка Наталья Мікалаеўна, культарганізатар ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Кантакт» г. Мінска ‑ Фарміраванне ў вучняў сістэмных ведаў па гісторыі, культуры, прыродзе роднага краю ў рамках праграмы «Пазнай свае карані». Даклад. Прэзентацыя
Пяшко Вольга Сяргееўна, настаўнік гісторыі ДУА «Сярэдняя школа № 33 г. Брэста» ‑ Арганізацыя палатачнага турысцка-краязнаўчага летніка «Вытокі» ва ўстанове адукацыі. Прэзентацыя
Драпеза Людміла Вацлаваўна, метадыст ДУА «Чэрвенскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» ‑ Экскурсійна-краязнаўчая дзейнасць як магчымасць вывучэння турыстычных аб’ектаў рэгіёну. Прэзентацыя
Рудэнка Людміла Раманаўна, педагог-арганізатар, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Старобінская сярэдняя школа Салігорскага раёна» ‑ Захаванне гістарычнай памяці – крок у будучыню. Рэалізацыя краязнаўчага праекта «Нашчадкі традыцый». Прэзентацыя. Даклад