
Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў
Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў прайшоў з 17 па 20 чэрвеня 2025 года ў вочна-завочным фармаце: 17-18 чэрвеня – анлайн, 19-20 чэрвеня – вочны фармат на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Удзельнікамі злёту сталі каманды навучэнцаў ад абласцей і г. Мінска (па 1 камандзе (5 навучэнцаў) ‑ актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі Я гэта край Радзімаю заву», пераможцы і прызёры краязнаўчых конкурсаў, актывісты краязнаўчага руху.
У рамках рэспубліканскага злёту краязнаўцаў прайшлі:
конкурс «Візітка каманды» (каманда прадставіла адметныя асаблівасці свайго рэгіёна, установы адукацыі, а таксама інтарэсы і захапленні ўдзельнікаў каманды);
краязнаўчая канферэнцыя навучэнцаў «Таямніцы малой Радзімы» (удзельнікі каманд прадэманстравалі даследчыя работы па тэме вывучэння малой радзімы);
конкурс «Гадоў былых жывая памяць» (каманда сцэнічна (тэатралізавана) прадставіла важную падзею перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якая адбывалася на тэрыторыі малой радзімы (населенага пункта, сельскага савета, мікрараёна);
квэст-гульня «Пазнай свой край» (удзельнікі злёту выконвалі розныя па ўзроўні складанасці заданні на веданне гістарычных, культурных і прыродных асаблівасцей краіны);
конкурс-прэзентацыя «Сем цудаў маёй малой радзімы» (каманды прэзентавалі турыстычныя рэсурсы і магчымасці свайго краю, найбольш цікавыя, значныя аб’екты).
ПЕРАМОЖЦАМІ конкурсаў рэспубліканскага злёту сталі:
у конкурсе «Візітка каманды» ‑ каманда Гродзенскай вобласці (ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя М.П.Масонава г. Свіслач»);
у конкурсе «Гадоў былых жывая памяць» ‑ каманда Брэсцкай вобласці (ДУА «Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа», ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі», ДУА «Высокаўская сярэдняя школа імя Дняпроўскай флатыліі» Пінскага раёна); каманда Гродзенскай вобласці (ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя М.П.Масонава г. Свіслач»);
у квэст-гульні «Пазнай свой край» ‑ Віцебская вобласць (ДУА «Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я.А.Томка»);
конкурсе-прэзентацыі «Сем цудаў маёй малой радзімы» ‑ каманда Брэсцкай вобласці (ДУА «Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа», ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі», ДУА «Высокаўская сярэдняя школа імя Дняпроўскай флатыліі».
Пераможцам краязнаўчай канферэнцыі «Таямніцы малой Радзімы» стала Сцепанчук Алена, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя М.П. Масонава г. Свіслач».
У агульнакамандным заліку пераможцамі сталі каманды Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
Пераможцы і прызёры мерапрыемстваў злёту ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У рамках адукацыйна-экскурсійнай праграмы злёту юныя краязнаўцы пазнаёміліся з гісторыяй беларускага тэлебачання і радыё, наведаўшы Белтэлерадыёкампанію, а таксама аддалі даніну памяці ахвярам фашызму і той трагедыі , якая адбылася на нашай зямлі падчас наведвання мемарыяльнага комплексу «Трасцянец».