Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне арганізатараў музейнай справы

У мэтах удасканалення прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў у  вобласці музейнай справы 16 кастрычніка б.г. адбылося пасяджэння рэспубліканскага метадычнага аб’яднання арганізатараў музейнай справы.

Пасяджэнне методаб’яднання прайшло ў анлайн рэжыме ў форме прэзентацыйнай пляцоўкі па тэме «Інтэрактыўныя формы работы сучаснага музея ўстановы адукацыі».

У рамках пасяджэння методаб’яднання былі разгледжданы інтэрактыўныя формы работы, якія выкарыстоўваюцца ў музеях устаноў адукацыі г. Ваўкавыска, Віцебскага і Мінскага раёнаў: інтэрактыўныя экскурсіі і заняткі, тэатралізаваныя прэзентацыі, музейныя квесты і гульні, а таксама выкарыстанне лічбавых тэхналогій (Digital).

На метадаб'яднанні ў рамках тэмы пасяджэння выступілі:

Агей Іна Ігараўна, кіраўнік музея ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.  Ваўкавыска». Прэзентацыя. Даклад

Бушык Ірына Анатольеўна, кіраўнік музея ДУА «Гімназія № 1 г. Ваўкавыска». Прэзентацыя. Даклад

Мельнік Ганна Васільеўна, кіраўнік музея ДУА «Каладзішчанская сярэдняя школа № 2» Мінскага раёна. Даклад

Нікіціна Людміла Канстанцінаўна, кіраўнік музея «Гісторыя Заронаўскага краю», педагог дадатковай адукацыі ДУДА «Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна»

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: