Рэспубліканскі конкурс «Мой род, мая сям’я»
Рэспубліканскі конкурс « Мой род, мая сям’я » праводзіўся з лютага па лістапад 2025 года ў мэтах духоўнага ўзбагачэння навучэнцаў праз пераемную сувязь пакаленняў і фарміравання асэнсаванага разумення імі непарыўнай сувязі гісторыі сям’і з гісторыяй сваёй краіны.
Удзельнікі конкурсу даследавалі гісторыю сваёй сям’і (роду), генэзіс свайго прозвішча; знаёміліся з сямейнымі рэліквіямі, звычаямі і традыцыямі; здабывалі, аналізавалі, сістэматызавалі і абагульнялі матэрыялы розных інфармацыйных крыніц, стваралі ўласны радавод з генеалагічным дасье на прадстаўнікоў роду, працавалі над стварэннем карты-схемы рассялення прадстаўнікоў роду.
Конкурс праводзіўся ў дзвюх катэгорыях: да 14 гадоў і пасля 14 гадоў.
На рэспубліканскім этапе конкурсу ўдзельнічалі 63 работы навучэнцаў.
Пераможцамі конкурсу сталі:
у катэгорыі да 14 гадоў
Захарэнка Макар, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 11 г Оршы» Віцебскай вобласці (кіраўнікі: Папко Таццяна Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры; Саратокіна Людміла Анатольеўна, загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці ДУДА «Аршанскі раённый цэнтр дзяцей і моладзі»);
Савеня Мацвей, навучэнец ДУА «Гімназія № 35 г. Мінска імя Я.І. Мяркоўскага» (кіраўнік Адаміцкая Аліна Віктараўна, настаўнік англійскай мовы).
у катэгорыі пасля 14 гадоў
Бык Ягор, навучэнец ДУА «Стрыгінская сярэдняя школа Бярозаўскага раёна» Брэсцкай вобласці (кіраўнік Бык Лілія Іванаўна, настаўнік гісторыі);
Ліханаў Мікіта, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Ліды» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Ліханава Наталля Анатольеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, кіраўнік гісторыка-краяназнаўчага музея).
Віншуем пераможцаў конкурсу!
