Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне арганізатараў музейнай справы
16 верасня 2026 года ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне рэспубліканскага метадычнага аб’яднання арганізатараў музейнай справы ў форме метадычнай майстэрні па тэме «Інтэрактыўнасць у музеі. Дыялогавыя формы работы».
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў былі сутнасць і значэнне інтэрактыўнасці ў музейнай дзейнасці, асаблівасці выкарыстання дыялогавых форм работы з навучэнцамі, а таксама метады і прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці наведвальнікаў з дапамогай сучасных інтэрактыўных тэхналогій.
Падчас метадычнай майстэрні прадставілі практычны вопыт:
Верыч Жанна Мікалаеўна, метадыст ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна» Брэсцкай вобласці;.
Зубель Таццяна Фёдараўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Даўгінаўская сярэдняя школа імя В.І.Слабодчыкава» Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Даклад;
Каранкевіч Таццяна Станіславаўна, кіраўнік Музея баявой славы ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Шчучына імя А.Е. Андрэева» Гродзенскай вобласці;
Кустава Алена Сяргееўна, кіраўнік музея «Скарбы» ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва»;
Міхальчэня Наталля Віктараўна, кіраўнік музея «Літаратурная Слонімшчына» ДУА «Сярэдняя школа № 8 імя М.Т.Анішчыка г. Слоніма» Гродзенскай вобласці. Прэзентацыя. Даклад;
Мяцельская Алена Вадзімаўна, настаўнік, кіраўнік музея «Героі і подзвігі» ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Оршы» Віцебскай вобласці;
Пешка Вольга Сяргееўна, настаўнік гісторыі ДУА «Сярэдняя школа № 33 г. Брэста»;
Цуба Наілія Рыфкатаўна, настаўнік гісторыі, кіраўнік музея ДУА «Старобінская сярэдняя школа Салігорскага раёна» Мінскай вобласці. Даклад;
Шарыпкін Рыгор Леанідавіч, педагог дадатковай адукацыі, настаўнік ДУА «Залеская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна» Віцебскай вобласці.
Па выніках пасяджэння была адзначана высокая эфектыўнасць інтэрактыўных і дыялогавых форм у музейнай педагогіцы, неабходнасць іх сістэмнага ўкаранення ў практыку музеяў устаноў адукацыі.
