Рэспубліканская акцыя "Юнгі Перамогі"
У маі 2020 года ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізуюцца мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі «Юнгі Перамогі».
Мерапрыемствы акцыі накіраваны на захаванне памяці аб выпускніках школ юнг і маракоў ваенна-марскога флоту СССР - ураджэнцах Беларусі, увекавечанне слаўных подзвігаў нашых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках акцыі ва ўстановах адукацыі праводзяцца патрыятычныя і інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы.
Сярод асноўных мерапрыемстваў акцыі арганізацыя інфармацыйных гадзін; сустрэч з удзельнікамі ваенна-марскіх аперацый, запіс іх успамінаў; урокаў мужнасці, прысвечаных подзвігам маракоў ваенна-марскога флота ў гады Вялікай Айчыннай вайны; тэматычных конкурсаў і выставак фатаграфій, інш.
Цэнтральнае месца адводзіцца пошукава-даследчай рабоце навучэнцаў па зборы інфармацыі аб прадстаўніках ваенна-марскога флоту СССР, у тым ліку аб выпускніках Салавецкай школы юнг - ураджэнцах Беларусі.
Вынікі пошукава-даследчай работы будуць прадстаўлены навучэнцамі на рэспубліканскім конкурсе «Ветразі Перамогі» у выглядзе творчых праектаў: даследчых работ, прэзентацый, відэаролікаў.
Сабраныя падчас акцыі матэрыялы аб жыцці і дзейнасці маракоў ваенна-марскога флоту СССР - ураджэнцах Беларусі будуць размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. https://rcek.by/ у спецыяльнай рубрыцы "Юнгі Перамогі".
Разам з тым, пры правядзенні вышэйзгаданых мерапрыемстваў рэкамендуецца разгледзець магчымасць выкарыстання сеткавых рэсурсаў (узаемадзеянне з удзельнікамі акцыі праз чаты, форумы, групы ў сацыяльных сетках, электронную пошту і інш.), а таксама працу навучэнцаў малых груп.
УМОВЫ правядзення рэспубліканскай акцыі "Юнгі Перамогі"
ІНФАРМАЦЫЯ аб Салавецкай школе юнг Ваенна-Марскога Флота СССР