Анлайн-нарада рэспубліканскага метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў

19 чэрвеня 2020 года ва ўстанове адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" адбылася анлайн-нарада па актуальных і перспектыўных напрамках дзейнасці рэспубліканскага метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія займаюцца фларыстыкай, ландшафтным і садовым дызайнам.

Анлайн-нарада праходзіла з удзелам прадстаўнікоў эколага-біялагічнага профілю ўстаноў дадатковай адукацыі ўсіх абласцей рэспублікі і г. Мінска.

У рамках анлайн-пасяджэння разглядаліся пытанні:

«З досведу рэгіёнаў па выніках рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу ландшафтных праектаў «Дызайн саду»»;

"Унясенне прапаноў у план работы метадычных аб'яднанняў у фармаце дыстанцыйнага рэжыму";

«Арганізацыя рэспубліканскай навучальнай анлайн-школы «Юныя біёлагі»».

Для рэфлексіі арганізатары анлайн-нарады прапануюць адказаць на пытанні па праведзеным рэспубліканскім метадычным аб'яднанні, прадстаўленыя на сайце ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" info@rcek.by у раздзеле "Навучанне" - "Канферэнцыі, семінары, майстар-класы".

Пытанні для ўдзельнікаў рэспубліканскага метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў, якія займаюцца фларыстыкай, ландшафтным і садовым дызайнам (19.06.2020).

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: