Запрашаем у навуковыя аб'яднанні навучэнцаў

РЭСПУБЛІКАНСКІ ЦЭНТР ЭКАЛОГІІ І КРАЯВЕДЗЕННЯ
ЗАПРАШАЕ
У НАВУКОВЫЯ АБ'ЯДНАННІ ВУЧНЯЎ
НА 2020/2021 ВУЧЭБНЫ ГОД
(8-11 клас, вочная і завочная форма навучання)

Запіс вядзецца ў наступныя аб'яднанні па інтарэсах навукова-даследчага накірунку:

  • «Генетыка і селекцыя» (педагог - Рускіх І.А., заняткі праходзяць у лабараторыях Рэспубліканскага цэнтра)

Праграма аб'яднання паглыбляе і развівае існуючыя веды па біялогіі ў старшакласнікаў, а таксама ўзбагачае іх веды па генетыцы, біяхіміі, цыталогіі найбольш сучаснымі дадзенымі. Практычныя заняткі дазволяць навучэнцам не толькі замацаваць атрыманыя веды, але таксама і развіць здольнасці ў планаванні і пастаноўцы навуковага эксперыменту, у аналізе атрыманых даных і іх інтэрпрэтацыі.

  • «Батаніка і прыкладная мікалогія» (педагог - Шавялёва А.А., заняткі праходзяць на біялагічным факультэце БДУ)

Заняткі спрыяюць павышэнню біялагічнай пісьменнасці навучэнцаў, авалоданню ведамі і ўменнямі методык прыгатавання прэпаратаў, зрэзаў, выканання біялагічнага малюнка; спрыяюць пашырэнню ведаў пра асяроддзя пасялення арганізмаў і іх прыстасаванняў да ўмоў асяроддзя пасялення.

  • «Гідралогія» (педагог - Верас Ю.К., заняткі праходзяць на базе вучэбна-навуковага цэнтра "Нарачанская біялагічная станцыя" імя Г.Г.Вінберга)

Праграма дадзенага курса з'яўляецца важным складнікам у галіне вывучэння агульнай экалогіі. На занятках у вучняў сфарміруецца цэласнае ўяўленне аб структуры і функцыянаванні водных экасістэм. Праграма курса накіравана на развіццё ў навучэнцаў навыкаў самастойнай працы, здольнасці да пошуку і аналізу інфармацыі.

На занятках навуковых аб'яднанняў асноўны націск робіцца на практычную падрыхтоўку навучэнцаў і навукова-даследчую дзейнасць. Кіраўнікі НУУ - выкладчыкі ВНУ, навукоўцы універсітэтаў і НАН РБ. Пад іх кіраўніцтвам навучэнцы працуюць у навуковых лабараторыях, у прыродзе, асвойваюць найноўшыя прыборы, абсталяванне, праводзяць эксперыменты і даследаванні.

Заняткі ў гэтых аб'яднаннях з'яўляюцца ўнікальнай магчымасцю для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак яшчэ ў школьныя гады паспрабаваць сябе ў сапраўднай навуцы!

Запісацца да нас у аб'яднанні можна анлайн, запоўніўшы наступную форму па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1zZDgxoesfCdvhgrTN-xkuK-OFk8nHadNmXeue5GlKMU/

Дадатковую інфармацыю і запісацца можна па тэлефоне:

+375 17 374 32 07

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: