Пасяджэнне ўдзельнікаў рэспубліканскага метадаб'яднання арганізатараў музейнай справы
13 кастрычніка 2020 года адбылося чарговае паседжанне ўдзельнікаў рэспубліканскага метадычнага аб'яднання арганізатараў музейнай справы. Пасяджэнне прайшло ў форме семінара-практыкума па тэме "Укараненне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій і практык у дзейнасць музеяў устаноў адукацыі".
Сёння практычна кожны музей, створаны ва ўстанове адукацыі, мае інтэрнэт-старонку, дзе прадстаўлена інфармацыя аб яго дзейнасці. Функцыянуе больш за 250 віртуальных музеяў, якія прадстаўляюць шырокі доступ для знаёмства з экспазіцыямі музеяў, з выкарыстаннем 3-D панарам, віртуальных тураў, самастойнага мадэлявання для атрымання дадатковых звестак і выяваў пра музей і інш.
Удзельнікі метадаб'яднання пазнаёміліся з методыкай і вопытам работы ўстаноў адукацыі розных рэгіёнаў па стварэнні віртуальных музеяў і выкарыстанні інтэрактыўных музейных прыёмаў і тэхналогій з мэтай прыцягнення навучэнцаў у музейную дзейнасць і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы, якую захоўваюць музеі.
Выступленні былі прадстаўлены па наступнай тэматыцы:
"Інавацыйныя формы ў сістэме работы музеяў Шчучынскага раёна" Арабчык Алена Іванаўна, дырэктар ДУА "Шчучынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства" Гродзенскай вобласці;
«Інтэрактыўныя формы працы ў дзейнасці музея ўстановы адукацыі. З досведу працы» Даліда Людміла Міхайлаўна, намеснік дырэктара ДУА "Гоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя Салігорскага раёна" Мінскай вобласці;
"Фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў праз стварэнне віртуальнай музейнай прасторы" Пахваленая Аліна Казіміраўна, кіраўнік музея ДУА "Гімназія № 25 г. Мінска";
«Пошукава-даследчая і праектная дзейнасць у музеі як мова віртуальнай камунікацыі» Слуцкая Валянціна Аляксандраўна, настаўнік ДУА "Раская сярэдняя школа № 1" Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці;
«Тэхналогія стварэння сайта музея «Гісторыя стварэння ўстановы адукацыі» Свірыдава Алена Валянцінаўна, настаўнік УА «Мар'інагорскі дзяржаўны ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнічны каледж імя У.Я.Лабанка».