Рэспубліканскі конкурс "Скарбы маёй сям'і"

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу "Скарбы маёй сям'і"

Конкурс арганізаваны ў рамках рэспубліканскай акцыі "Я гэты край Радзімаю заву" з мэтай фарміравання даследчых навыкаў вучняў праз іх прыцягненне да вывучэння матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.

Рэспубліканскі этап конкурсу праходзіў у два туры: адборачны і заключны. На адборачны этап з устаноў адукацыі ўсіх рэгіёнаў краіны паступіла больш за 60 работ.

У конкурсных работах удзельнікі вывучалі сямейныя традыцыі, абрады, рэліквіі; даследавалі аб'екты матэрыяльнай і духоўнай культуры сямейнай спадчыны, сабралі матэрыял аб гісторыка-культурных каштоўнасцях сям'і.

Пераможцы і прызёры конкурсу вызначаны 22 кастрычніка 2020 года ў рамках рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў "Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў ды пошукава-даследчай дзейнасці", якая арганізавана Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства ў рамках рэспубліканскага форуму маладых даследчыкаў.

Па выніках ацэнкі конкурсных работ рэспубліканскім журы вызначаны пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу ў дзвюх узроставых катэгорыях.

Дыпломамі І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адзначаны Кравец Багдана, навучэнка Плешчаніцкай сярэдняй школа № 1 Лагойскага раёна Мінскай вобласці і Кліменка Ганна, навучэнка Лоеўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа Гомельскай вобласці.

Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу!

Спіс пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу "Скарбы маёй сям'і"

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: