Навучэнцы Рэспубліканскага цэнтра прынялі ўдзел у форуме OpenBio

З 27 па 30 кастрычніка ў навукаградзе Кальцова пад Новасібірскам у рамках пляцоўкі адкрытых камунікацый форуму OpenBio прайшоў Міжрэгіянальны форум юных даследчыкаў. Навучэнцы аб'яднання па інтарэсах "Генетыка і селекцыя" Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства прынялі ў ім актыўны ўдзел.

29 кастрычніка хлопцы выступілі на Навукова-практычнай канферэнцыі юных даследчыкаў, дзе праекты беларускіх школьнікаў заслужылі непадробную цікавасць экспертаў секцыі, якімі выступілі Аляксееў А.Ю., к.б.н., кіраўнік лабараторыі Еўразійскага інстытута зоонозных інфекцый Федэральнага даследчага цэнтра фундаментальнай , а таксама Банегард Д.У., малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута неарганічнай хіміі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук.

30 лістапада навучэнцы прынялі ўдзел у навуковым лекторыі і камандным біялагічным турніры МАН "Інтэлект будучыні", дзе каманда Рэспублікі Беларусь заняла 1 месца.

Форум OpenBio праводзіцца з 2013 года, штогадовае мерапрыемства прысвечана біятэхналогіям і вірусалогіі. Праграма OpenBio уключае навуковыя канферэнцыі, адукацыйныя пляцоўкі, выставу кампаній у сферы біятэхналогій і біяфармацэўтыкі, Сібірскі венчурны кірмаш.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: