Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем"
У 2021–2022 гг. ва ўстановах адукацыі краіны будуць праходзіць мерапрыемствы рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем"
Арганізатарамі акцыі з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства".
Мэта акцыі – далейшае ўдасканаленне сістэмы патрыятычнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі праз уцягванне іх у пошукавы рух.
Удзельнікі акцыі – асобныя навучэнцы, педагагічныя работнікі, творчыя калектывы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
У рамках акцыі ў 2021 годзе запланавана правядзенне рэспубліканскага конкурсу на лепшы пошукавы атрад і рэспубліканскага форуму музеяў устаноў адукацыі "Памяць народа ў надзейных руках маладых".
Рэспубліканскі конкурс на лепшы пошукавы атрад праводзіцца з сакавіка па чэрвень 2021 года па намінацыях:
"Лепшая арганізацыя пошукавай работы з навучэнцамі" (справаздача аб дзейнасці пошукавага аб'яднання навучэнцаў);
"Перамогу шануем, герояў памятаем" (відэаролік аб дзейнасці пошукавага аб'яднання);
«Пошук. Знаходкі. Адкрыцці» (творчы праект у выглядзе даследчай працы, прэзентацыі, відэафільма, альбома-летапісу).
Вынікі конкурсу будуць падведзены ў рамках рэспубліканскай канферэнцыі, прысвечанай 80-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Рэспубліканскі форум музеяў устаноў адукацыі "Памяць народа ў надзейных руках маладых" праводзіцца ў верасні - кастрычніку 2021 года.
Форум стане маштабным музейным мерапрыемствам, якое збярэ самых актыўных навучэнцаў і педагогаў, уцягнутых у музейную дзейнасць. Плануецца, што работа форуму будзе арганізавана на абласных, Мінскай гарадской і рэспубліканскай пляцоўках у анлайн і афлайн формах.
У рамках форуму адбудзецца:
дэманстрацыйная праграма (прэзентацыя музея);
дзелавая праграма (прадстаўленне вопыту ў галіне музейнай дзейнасці);
конкурс прафесійнага музейнага майстэрства (у намінацыях: "Лепшае прадстаўленне музея на форуме", "Навацыі ў музейнай дзейнасці"; "Лепшы музейны адукацыйны праект").
Пераможцы і прызёры конкурсных мерапрыемстваў акцыі будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра. Удзельнікі дэманстрацыйнай і дзелавой праграм форуму будуць адзначаны сертыфікатамі арганізатараў.
УМОВЫ правядзення рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем"