Рэспубліканская акцыя "Я гэты край Радзімаю заву"

З сакавіка па лістапад 2021 года ва ўстановах адукацыі будуць праходзіць мерапрыемствы. рэспубліканскай акции "Я гэты край Радзімаю заву".

Арганізатарамі правядзення конкурсаў Акцыі з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства", рэдакцыя газеты "Пераходны ўзрост".

Мэта акции – удасканаленне дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.

Удзельнікі акции – асобныя вучні, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, дадатковага адукацыі дзяцей і моладзі, педагагічныя работнікі

У рамках акции запланаваны мерапрыемствы

Рэспубліканскі конкурс этнаграфічных музеяў (экспазіцый) праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам з сакавіка па
май 2021 года па намінацыях:

“Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)” – справаздача аб выніках дзейнасці ва ўстановах адукацыі этнаграфічных музеяў за перыяд 2019–2020 гадоў;

“У аб'ектыве – музейная старонка” (інфармацыйна-рэкламнае выданне і (або) відэаролік аб музеі).

Рэспубліканскі конкурс «Радзіму праслаўляем - разам гуляем» праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам сумесна з рэдакцыяй газеты "Пераходны ўзрост" з сакавіка па сентябрь 2021 года. Удзельнікі конкурсу прадстаўляюць індывідуальныя творчыя працы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, якія расказваюць пра культурныя традыцыі беларусаў – формы баўлення вольнага часу моладзі на аснове мясцовай спадчыны.

Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі праводзіцца з сакавіка па лістапад 2021 года па намінацыях:

Музейная мазаіка (стварэнне і прэзентацыя ў ходзе экскурсіі міні-экспазіцыі, прадметы якой звязаны з тэматыкай экспазіцыі музея);

“Гісторыя аднаго экспаната” – займальная экскурсія аб адным музейным прадмеце, які быў знойдзены не раней за 2019 год (гісторыя находкі прадмета музея, яго асаблівасці і значнасці для музея ўстановы адукацыі).

Рэспубліканскі конкурс "Лепшая метадычная разпрацоўка музейнага занятку" праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам з сакавіка па лістапад 2021 года па намінацыях:

"Творчыя находкі ў музеі" (музейны занятак з выкарыстаннем нетрадыцыйных форм работы ў музеі);

"Музейная гульня" (адна з відаў гульні: музейнае лато, музейныя "пазлы", квэст, гульня-рэканструкцыя, інтэрактыўная гульня, камп'ютарная гульня з выкарыстаннем фондаў музея ўстановы адукацыі).

Пераможцы і прызёры конкурсаў Акцыі будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеняў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, граматамі газеты "Пераходны ўзрост".

 Умовы правядзення рэспубліканскай акции "Я гэты край Радзімаю заву".

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: