
Рэспубліканскі конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў
26-27 красавіка 2021 года ў рамках навуковай канферэнцыі падведзены вынікі заключнага этапа рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў.
Усяго на рэспубліканскі этап конкурсу на разгляд журы паступіла 221 праца з усіх рэгіёнаў краіны.
Даведачна: Брэсцкая вобласць - 27, Віцебская - 39, Гомельская - 15, Гродзенская - 51, Магілёўская - 33, Мінская - 42, г. Мінск - 8.
Для ўдзелу ў другім туры рэспубліканскага этапа конкурсу было адабрана 59 лепшых навуковых праектаў у трох секцыях "Гісторыя роднага краю", "Культурная спадчына", "Геаграфічнае краязнаўства".
Прадстаўленыя праекты накіраваны на даследаванне малавывучаных і невядомых падзей і фактаў гісторыі малой радзімы, аб'ектаў архітэктуры, помнікаў археалогіі, этнаграфіі і фальклору, даследаванні па тапаніміку, гідралогіі, эканоміцы, прамысловасці і інш.
Па выніках конкурсу рэспубліканскім журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі вядучых вышэйшых навучальных устаноў, Нацыянальнай акадэміі навук, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, вызначаны пераможцы і прызёры.
На ўрачыстай цырымоніі закрыцця конкурсу пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Сярод пераможцаў конкурсу:
У секцыі "Гісторыя роднага краю":
Вашкевіч Лізавета, Гімназія г. Белаазёрска» Бярозаўскага раёна;
Прынц Іван, Сярэдняя школа № 15 г. Барані»;
Семенас Кацярына, Пастаўская гімназія;
Хмарэнка Уладзіслаў, Вілейская гімназія № 2.
У секцыі "Культурная спадчына":
Максімук Марк, Олтушская сярэдняя школа Маларыцкага раёна;
Марцэвіч Аліна, Ёдкаўская сярэдняя школа Лідскага раёна;
Шэйнюк Мікіта, Сярэдняя школа № 2 г. Нароўлі;
Швед Анастасія, Сярэдняя школа №2 г. Беразіно.
У секцыі "Геаграфічнае краязнаўства":
Аўдзееў Кірыл, Ляскавіцкая сярэдняя школа Петрыкаўскага раёна;
Барысава Вікторыя, Матневіцкі яслі-сад - базавая школа Чачэрскага раёна;
Шавяленка Арсеній, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» г. Светлагорска.
Таксама ўсе ўдзельнікі конкурсу, якія не занялі прызавыя месцы, узнагароджаны дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Спіс пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ І ПРЫЗЁРАЎ КОНКУРСУ!!!