Рэспубліканскі конкурс этнаграфічных музеяў (экспазіцый)
У маі 2021 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў (экспазіцый).
Рэспубліканскі конкурс праводзіўся ва ўстановах адукацыі з сакавіка па май 2021 года з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры.
На рэспубліканскі этап конкурсу ў намінацыях «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» і «У аб’ектыве – музейная старонка» паступіла 202 работы з усіх рэгіёнаў краіны.
У намінацыі «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» удзельнікі конкурсу прадставілі справаздачу аб выніках дзейнасці ва ўстановах адукацыі этнаграфічных музеяў (экспазіцый) за перыяд 2019–2020 гадоў. Сярод лепшых, работы, якія змяшчаюць характарыстыку музея з найбольш поўным раскрыццём накірункаў дзейнасці, асноўную музейную дакументацыю, промапрадукцыю і інш.
У намінацыі «У аб’ектыве – музейная старонка» навучэнцы падрыхтавалі інфармацыйна-рэкламныя выданні ў выглядзе даведнікаў, каталогаў, флаераў і відэаролікі аб музеі.
Інфармацыйна-рэкламныя выданні пераможцаў і прызёраў выдзяляюцца актуальнай інфармацыяй, неабходнай для прадстаўлення музея, арыгінальнасцю ідэі і творчым падыходам; змяшчаюць рэкламнае апісанне экспазіцый, найбольш каштоўных прадметаў музея з фотаздымкамі, даведачныя звесткі і інш. У відэароліках прадстаўлены гісторыя музея, накірункі яго працы, змест экспазіцый, унікальнасць музея.
Па выніках ацэнкі конкурсных матэрыялаў рэспубліканскім журы вызначаны пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў (экспазіцый). Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты конкурсу – дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Дыпломамі Ι ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца:
У намінацыі «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» па выніках справаздачнага матэрыялу музея:
Краеўская Вікторыя, Мінгілевіч Анастасія, Чапля Іаана, навучэнкі ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс Забалацкія яслі-сад – сярэдняя школа» Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнікі: Войшніс Фаіна Стэфанаўна, Мар’янская Лілія Паўлаўна);
савет музея ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа» Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Лысевіч Вольга Аляксандраўна).
У намінацыі «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» па выніках справаздачнага матэрыялу экспазіцыі музея:
Дрозд Аляксей, навучэнец ДУА «Дараганаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (кіраўнік Аўдзейчык Валянціна Ігнацьеўна).
У намінацыі «У аб’ектыве – музейная старонка» па накірунку інфармацыйна-рэкламнае выданне:
Маградзе Ніно, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 17
г. Барысава» Мінскай вобласці (кіраўнік Давыдзенка Максім Уладзіміравіч);
Старавойтава Ангеліна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 1
г. Чэрыкава» Магілёўскай вобласці (кіраўнік Закоркіна Алеся Сяргееўна).
У намінацыі «У аб’ектыве – музейная старонка» па накірунку відэаролік:
Казачук Вольга Мікалаеўна, кіраўнік музея «Спадчына» ДУА «Гімназія № 2 г. Пінска» Брэсцкай вобласці.
Поўны спіс пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў конкурсу
ПАЖЫВАЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ, ПРЫЗЁРАЎ І ЛАЎРЭАТАЎ КОНКУРСУ!