Акцыя «Павіншуем ветэранаў разам»

Дарагія навучэнцы!

Мы ўсё далей ад таго незабыўнага травеньскага дня 1945 года, калі адбылася вялікая падзея, імя якой - Перамога. Гэтае слова пералятала з вуснаў у вусны, людзі плакалі ад шчасця і віншавалі адзін аднаго.

Кожны год у гэты дзень ва ўсіх гарадах пасёлках, вёсках праходзяць хвалюючыя сустрэчы з людзьмі, якія ў салдацкіх шынялях, рызыкуючы жыццём, абаранілі мір і незалежнасць нашай Радзімы. Кожны год, у гонар дарагіх нам ветэранаў, зіхацяць салюты і ладзяцца святочныя канцэрты.

Святло Вялікай Перамогі ўрачыста ззяе ў золаце ордэнаў і медалёў, чырванее ў першых вясновых цюльпанах.

Ветэраны не саромеюцца слёз, успамінаючы загінуўшых баявых сяброў, не хаваюць шчаслівых усмешак ад прыемнай увагі да іх маладых.

А чым вам запомнілася свята Перамогі, як бы вы хацелі павіншаваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і пажадаць міру ўсім людзям, якія жывуць на Зямлі?

Раскажыце аб гэтым у сваіх творчых працах.
Далучайцеся да акцыі «Павіншуем ветэранаў разам».

Дзяліцеся сваімі малюнкамі, фота і відэа віншаваннямі, паштоўкамі, "лістамі" ветэранам і іншымі публікацыямі ў групе "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" https://vk.com/centrkraevedeniay. Абавязкова ўказвайце сваё прозвішча і імя, установа адукацыі і ўзрост. Сярод вашых прац перыядычна будуць вызначацца пераможцы.

Ваша віншаванне абавязкова знойдзе свайго адрасата.
Бо вы можаце павіншаваць з Днём Перамогі ўдзельнікаў вайны, працаўнікоў тылу, вязняў і ўсіх, хто мае дачыненне да свята,
не толькі якія жывуць у вашым населеным пункце,
але і адправіць паштоўку ці відэа- віншаванне
ветэранам-землякам, якія жывуць за яго межамі.

Дасылайце свае творчыя працы зараз і да заканчэння навучальнага года.

Давайце разам павіншуем ветэранаў!
Жадаем вам творчага поспеху!!!

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: