Чэмпіянат г. Мінска па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага турызму

З 28 па 30 траўня 2021г. у наваколлях ст. Зялёнае Мінскага раёна адбыўся Чэмпіянат г. Мінска па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага турызму (далей - спаборніцтвы).

У спаборніцтвах прыняла ўдзел каманда Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Прадстаўніком і капітанам каманды выступаў метадыст аддзела турызму і спартыўнага арыентавання Вадзім Андрэевіч Ерманок. 

Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем спаборніцтваў ажыццяўлялася галоўным упраўленнем спорту і турызму Мінгарвыканкама.

Спаборніцтвы праводзіліся на наступных відах дыстанцый: камандная доўгая (звязкі), камандная кароткая (звязкі).

Па выніках спаборніцтваў у агульнакамандным заліку каманда Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства заваявала 1 месца! Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў!

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: