Рэспубліканскі фэст юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацы
Арганізатар рэспубліканскага фэсту: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікамі рэспубліканскага фэсту сталі навучэнцы, пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
На рэспубліканскім фэсце
былі прадстаўлены лепшыя экскурсіі навучэнцаў ‑ удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі у намінацыях: «Роднымі пуцявінамі» і «Скарбонка часу»;
прайшла выстава-прэзентацыя «Музей у чамадане», дзе юныя экскурсаводы пазнаёмілі ўдзельнікаў фэсту з адметнасцямі сваіх музеяў;
працавалі творчыя майстэрні «Ад ідэі да ўвасаблення» па распрацоўцы музейных экскурсій на аснове прапанаваных музейных прадметаў і затым прадстаўлення створанай экскурсіі перад удзельнікамі фэсту на сцэне;
экскурсійна-адукацыйная праграма «Ад музея да пазнання краю» дазволіла ўдзельнікам фэсту пазнаёміцца з музеем старажытнабеларускай культуры і археалагічнай экспазіцыяй Інстытута гісторыі НАН Беларусі, а таксама наведаць цікавыя аб’екты горада Мінска падчас аўтобуснай экскурсіі. .
Цэнтральнай з’явай рэспубліканскага фэсту стала сустрэча юных экскурсаводаў з Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Іванцом Андрэем Іванавічам і магчымасць задаць яму розныя пытанні.
Завяршыўся фэст юных экскурсаводаў урачыстай цырымоніяй узнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтру экалогіі і краязнаўства.
Спіс пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі