Графічны экадызайн

Педагог аб'яднання: Святлана Юр'еўна Яцэвіч, педагог дадатковай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Кантакты для запісу: 8 (029) 6692236 (А1)

Узрост навучэнцаў: 10-15 гадоў

Колькасць заняткаў у тыдзень: 2 разы. Першы год навучання 4 гадзіны на тыдзень, другі год навучання 6 гадзін у тыдзень

Колькасць навучэнцаў у групе: у першы год навучання 10-12 чалавек; другі год навучання 8-10 чалавек

Форма навучання: вочная, бясплатная

Аб'яднанне працуе ў цэнтры больш за 30 гадоў. Навучэнцаў аб'яднання чакае:

навучанне праграмаванню на SCRATCH, стварэнню мультфільмаў і гульняў, працы ў графічных рэдактарах ADOBE PHOTOSHOP, COREL DRAW, стварэнню і мантажу відэа;

знаёмства з прафесіямі праграміст і дызайнер і прадстаўнікамі гэтых прафесій (былыя навучэнцы аб'яднання, якія заснавалі паспяховыя IT кампаніі). Тэставанне іх праграмных прадуктаў і мабільных прыкладанняў;

шмат практычных заняткаў, экскурсій;

здымка відэаролікаў з маладымі сучаснымі рэжысёрамі Z-акадэміі;

вялікая ўвага надаецца развіццю творчых здольнасцей, крэатыўнасці, а таксама лідэрскіх якасцей навучэнцаў.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: