
Вынікі правядзення рэспубліканскага злёту пошукавых атрадаў
З 06 па 10 ліпеня 2020 г. на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбыўся рэспубліканскі злёт пошукавых атрадаў.
Рэспубліканскі злёт стаў працягам цыкла мерапрыемстваў арганізаваных у рамках святкавання 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзельнікамі рэспубліканскага злёту сталі 7 каманд з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, а гэта 35 навучэнцаў - актывісты пошукавага руху, члены саветаў музеяў устаноў адукацыі, іншыя зацікаўленыя гісторыяй перыяду Вялікай Айчыннай вайны педагогі і навучэнцы.
Злёт гэтага года прайшоў у незвычайным анлайн-фармаце, але выклікаў не меншую цікавасць у яго ўдзельнікаў, праявіў іх даследчыя і творчыя здольнасці і прадэманстраваў высокі ўзровень падрыхтоўкі каманд.
Конкурс "Візітоўка каманды" пазнаёміў нас з напрамкамі дзейнасці пошукавых атрадаў і яго ўдзельнікамі, праверыць сябе і паглыбіць свае веды па гісторыі перыяду Вялікай Айчыннай вайны дапамог конкурс-віктарына "Старонкі ваеннай гісторыі", а традыцыйная канферэнцыя навучэнцаў адкрыла новыя старонкі ваеннай гісторыі розных рэгіёнаў нашай. краіны.
У рамках праграмы злёту таксама арганізаваны лекцыйныя і практычныя заняткі, на якіх удзельнікі пазнаёміліся з арганізацыяй пошукавай і даследчай работы ва ўстановах адукацыі, даведаліся як працаваць з пошукавымі інфармацыйнымі сістэмамі, аб этапах і тэхналогіі складання экскурсійнага маршруту. Набытыя веды каманды прадэманстравалі на конкурсе экскурсійных маршрутаў "Маршрутамі Перамогі".
Кожны конкурс выявіў сваіх пераможцаў, якія будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Так, у конкурсе «Візітоўка каманды» пераможцамі сталі каманды Брэсцкай і Мінскай абласцей.
У даонкурсе-віктарыне «Старонкі ваеннай гісторыі» ‒ каманда Брэсцкай вобласці.
У даанферэнцыі «Нам гэты свет завешчана берагчы» – Шыблёў Платон, навучэнец Гімназіі № 1 г. Брэста і Сярчэня Вольга, навучэнка Міханавіцкай сярэдняй школы Мінскай вобласці.
У даёнкурсе на лепшую распрацоўку экскурсійнага маршруту «Маршрутамі Перамогі» пераможцам стала каманда Гомельскай вобласці.
Арганізатары дзякуюць усім навучэнцам і педагогам за актыўны ўдзел і якасную падрыхтоўку да рэспубліканскага злёту і пвіншуюць пераможцаў і прызёраў конкурсаў злёту!!
Падрабязней азнаёміцца са спісам пераможцаў і прызёраў конкурсаў, а таксама з матэрыяламі злёту вы можаце, перайшоўшы па размешчаных спасылках.
Спіс пераможцаў і прызёраў конкурсаў злёту
Уражанні ўдзельнікаў аб рэспубліканскім злёце пошукавых атрадаў