Вынікі рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу ландшафтных праектаў "Дызайн саду"
Падведзены вынікі рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу ландшафтных праектаў "Дызайн саду".
Навучэнцы і педагогі ўстаноў дадатковай адукацыі і сярэдніх агульнаадукацыйных школ рэспублікі з 15 красавіка па 30 мая 2020 года працавалі над стварэннем праектаў малых садоў па 3 прапанаваных намінацыях: "Лабірынт", "Партэр" і міксбодзеры "Восень у садзе".
На конкурс было прадстаўлена 210 праектаў кветкавых модуляў і элементаў для афармлення сада. Работы ацэньваліся ў дзвюх узроставых катэгорыях: навучэнцы (52 удзельнікі) і педагогі (19 удзельнікаў). Усе ўдзельнікі рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу ландшафтных праектаў "Дызайн саду" атрымаюць сертыфікаты ўдзельніка, а пераможцы - Дыпломы Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Спадзяемся, што многія з прадстаўленых праектаў будуць рэалізаваны.
Катэгорыя "Навучэнцы"
Катэгорыя "Педагогі"
Мы віншуем пераможцаў!