Вынікі Рэспубліканскага экалагічнага мерапрыемства па ўборцы смецця "Мы клапоцімся"
З мэтай прыцягнення ўвагі моладзі да сучаснай экалагічнай сітуацыі ў раёнах і гарадах Рэспублікі Беларусь, прадухілення пападання адходаў, прыдатных для перапрацоўкі, у навакольнае асяроддзе з 25 верасня па 9 кастрычніка б.г. прайшло рэспубліканскае экалагічнае мерапрыемства па ўборцы смецця "Мы клапоцімся".
Арганізатарам Экалагічнага мерапрыемства з'яўляецца ўстанова адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" ў партнёрстве з унітарным прадпрыемствам "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь" пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікамі Экалагічнага мерапрыемства сталі 19 каманд (325 валанцёраў) з 16 устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, якія ачышчалі паркі, лясы і прыбярэжныя тэрыторыі ад смецця. Да акцыі далучылася дзесяць гарадоў. Сабрана 3,4 тоны смецця (пластык, шкло, поліэтылен і інш.).
На падставе інфармацыі аб колькасці сабраных адходаў па выніках правядзення Экалагічнага мерапрыемства камандамі-пераможцамі сталі наступныя ўдзельнікі:
1 месца – Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту".
2 месца - Установа адукацыі "Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь".
3 месца – Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы".
На падставе інфармацыі аб каэфіцыентах збору адходаў і ПЭТ па выніках правядзення Экалагічнага мерапрыемства ўладальнікам спецыяльнага прыза ад унітарнага прадпрыемства "Кока-Кола Беврыджыз Беларусь" стала Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы".
Віншуем пераможцаў!