
Вынікі Рэспубліканскага конкурсу "Капітал месца"
У перыяд з кастрычніка па снежань ва ўстановах адукацыі краіны праводзіўся. рэспубліканскі конкурс "Капітал месца".
Арганізатары конкурсу - ТАА "БелБрэндАўдыт" і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У рамках конкурсу ўдзельнікі вывучалі і адраджалі традыцыі і звычаі, гульні, рэцэпты мясцовых страў, апісвалі рэгіянальнае адзенне і абутак, тэхналогію вырабу прадметаў побыту і інш.
Гэта садзейнічала ўцягванню моладзі ў працэс стварэння рэгіянальных брэндаў, а таксама папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і сучаснага культурна-эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў Беларусі.
На конкурс прадстаўлена больш за 400 праектаў у чатырох намінацыях "Традыцыі/звычаі/гульні", "Гастрасімвалы", "Адзенне/абутак" і "Мэбля, прадметы паўсядзённага побыту".
Праекты прадстаўлены прэзентацыяй унікальных аб'ектаў, якія падкрэсліваюць спецыфіку пэўнага рэгіёну, уяўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць, а таксама могуць стаць рэгіянальным брэндам.
Прэзентацыя праектаў фіналістаў рэспубліканскага конкурсу адбудзецца ў рамках заключнага мерапрыемства конкурсу 16-17 снежня б.г. у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.
Трансляцыя мерапрыемства будзе ажыццяўляцца на інтэрактыўнай платформе "Патрыёт.by" https://patriot.rcek.by/.
Спіс фіналістаў рэспубліканскага конкурсу "Капітал месца"