Кліматычная шкатулка. Беларусь
Прадстаўляем Вашай увазе камплект вучэбна-гульнявых матэрыялаў "Кліматычная шкатулка" для ўкаранення ў практыку ўстаноў адукацыі, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі праграмы "Зялёныя школы", а таксама пры арганізацыі работы па экалагічным выхаванні школьнікаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Выкарыстанне матэрыялаў узгоднена з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і навукова-метадычнай установай "Нацыянальны інстытут адукацыі".
Камплект "Кліматычная шкатулка" прадстаўлены на беларускай і рускай мовах; адрасуецца навучэнцам I – XI класаў і педагогам, якія забяспечваюць асваенне зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі. У прадстаўленых матэрыялах закранаюцца пытанні, звязаныя з наступствамі змены клімату для прыроды і чалавека, выкарыстаннем альтэрнатыўных відаў энергіі, эканомнага выкарыстання рэсурсаў у побыце і школе. Пытанні і заданні, прапанаваныя ў камплекце, дазволяць навучэнцам выкарыстоўваць атрыманыя веды на практыцы.
Камплект вучэбна-гульнявых матэрыялаў "Кліматычная шкатулка" ўключае:
- Дапаможнік для навучэнцаў «Кліматычная шкатулка. Рэспубліка Беларусь» па тэме «Змена клімату» (аўтарскі калектыў: В. Бердзін, Я. Грачова, Ю. Дабралюбава і інш.);
- метадычныя рэкамендацыі для педагогаў па выкарыстанні камплекта вучэбна-гульнявых матэрыялаў "Кліматычная шкатулка" ў адукацыйным працэсе на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі;
- карту "Змяненне клімату: наступствы для прыроды і чалавека да канца XXI стагоддзя, калі чалавецтва не зробіць усё магчымае, каб скараціць выкіды парніковых газаў";
- плакат "Змена клімату: парады аб тым, як скараціць свой вугляродны след";
- віктарыну для навучэнцаў па тэме «Змена клімату» (карткі з пытаннямі і адказы);
- пазлы (мазаіка) з выявай некаторых відаў раслін, якія маюць патрэбу ў ахове і занесеных Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама апісанне гэтых раслін.
Спасылка для запампоўкі матэрыялаў «Кліматычная шкатулка»:
https://drive.google.com/drive/folders/1n0R955faQ2TtV_TEsvTNCE4rXL8aUqWL?usp=sharing